Поделиться:
Увага! Гаворыць… і паказвае Мінск!
15 ноября 2018
Увага! Гаворыць… і паказвае Мінск! Сёння, у дзень нараджэння Беларускага радыё, мы запускаем першую відэатрансляцыю прамога эфіру. Вы зможаце не толькі слухаць, але і глядзець онлайн, што адбываецца ў вяшчальнай студыі на Чырвонай, 4.

Калі глядзець?
У 13 гадзін. Піянерамі відэастрыму на Першым нацыянальным стануць праграма «Настрой» і яе вядучыя Павел Лазовік і Аляксандр Аўчыннікаў, а таксама госці эфіру.

Як паглядзець?
Заходзьце на Youtube-канал Першага нацыянальнага канала: https://www.youtube.com/channel/UCcXPsmOSnIJoUvkGKdiwEAg

Дарэчы, падпішыцеся на наш канал, каб не прапусціць самыя цікавыя відэазапісы эфіру.
Будзем разам!
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: