Поделиться:
Васіль Пяшкун і Ганна Селівончык у праграме «Настрой!», 17.04.2020
17 апреля 2020
Васіль Пяшкун і Ганна Селівончык у праграме «Настрой!», 17.04.2020

Пагаворым пра выдатны від мастацтва, які дапамагае чалавеку выразіць сябе, свае эмоцыі і настрой, зняць стрэс і ўнутранае напружанне, а часам і знайсці адказы на важныя пытанні. Жывапіс – гэта свет прыгажосці, вобразаў і фарбаў, які для многіх людзей становіцца не проста прыемным заняткам, карысным баўленнем часу, а справай усяго жыцця.

Сёння нашымі гасцямі будуць мастакі, для якіх жывапіс стаў прызваннем. У іх своеасаблівае мастацкае ўспрыняцце рэальнасці. Яны чэрпаюць натхненне ў навакольным свеце і свае думкі і пачуцці адлюстроўваюць на палотнах.

Васіля Пяшкуна і Ганну Селівончык вядучыя праграмы «Настрой!» Яна Хадоска і Андрэй Сініца сустрэнуць 17 красавіка ў 13-20.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: