
Амаль 30 гадоў вырошчваюць цеплалюбівыя ягадныя культуры ў сялянска-фермерскай гаспадарцы “Ягадка” Смалявіцкага раёна. Бацька Аляксандр Сяргеевіч і сыны Андрей і Сяргей Касцюковы пастаўляюць на айчынны рынак саджанцы буякоў, маліны, суніц, журавін садовых. З атрыманнем міжнароднага экалагічнага сертыфікату разлічваюць павялічыць экспарт у Еўропу. Выгадныя кантракты заключаны з партнёрамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Дадатковы даход прыносіць і свежая ягада. Напрыклад, сёлета сабралі два ўраджаі суніц буйнаплодных садовых і чатыры ўраджаі з рэмантантных сартоў. Якія перспектывы ў сямейнага бізнесу Касцюковых? Якая імпартазамяшчальная прадукцыя ў хуткім часе паступіць у магазіны не толькі Беларусі?
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 8 снежня ў 6-20 (паўтор у 23-00).
https://www.youtube.com/watch?v=1xccXH3MX4I&feature=youtu.be
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: