У перыяд санкцый Ваўкавыскі райвыканкам прыняў шэраг мер па эфектыўнаму экспарту тавараў і паслуг. Задзейнічаны ўнутраныя рэзервы мясцовых прадпрыемстваў для паляпшэння якасці і змяншэння затрат. Паўсюдна працягваецца паэтапная мадэрнізацыя. Але, на жаль, іншы раз зацягваецца закупка сучаснага абсталявання ці запчастак. Сустракаюцца еўрапейскія банкі, якія адмаўляюцца працаваць з ваўкавыскімі прадпрыемствамі. У такіх умовах адзін з буйнейшых вытворцаў ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» выпрацаваў сваю тактыку і не здае пазіцыі. На 17 працэнтаў адчувальны рост экспарту. Пастаянныя партнёры Літвы, Польшчы і Калінінграда просяць павялічыць пастаўкі на 2022 год.
Што дапамагае ва ўмовах санкцый заставацца канкурэнтаздольнымі? Якія накірункі выгадна развіваць?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 15 студзеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).