Поделиться:
“Юбілейны тыдзень” да 95-годдзя з дня нараджэння народнай артысткі СССР Аляксандры Клімавай
30 сентября 2016
“Юбілейны тыдзень” да 95-годдзя з дня нараджэння народнай артысткі СССР Аляксандры Клімавай
Да 95-годдзя з дня нараджэння народнай артысткі СССР Аляксандры Клімавай у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё з 1 па 9 кастрычніка 2016  года пройдзе “Юбілейны тыдзень”.
Пасля заканчэння Маскоўскага тэатральнага вучылішча імя Шчэпкіна Аляксандра Іванаўна Клімава спачатку працавала ў тэатрах Адэсы, Кіева, Харкава. А з 1956 года  і да канца  жыцця яе лёсам стаў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя  Максіма Горкага. Тут яна спраўдзілася як выключна таленавітая і непаўторная актрыса, якую абагаўляла мінская публікала і хадзіла ў горкаўскі тэатр менавіта “на Клімаву”. Яна дэбютавала ў ролі Камісара  ў “Аптымістычнай трагедыі” Вішнеўскага і адразу набыла вядомасць, стала лаўрэатам фестывалю “Прыбалтыйская вясна-57”.
    Жаноцкая абаяльнасць, эмацыйная глыбіня, псіхалагізм і душэўная ўзрушанасць дапамагалі ёй ствараць незабыўныя вобразы. Індывідуальнасці Клімавай блізкія жанчыны з драматычным складаным лёсам. У яе рэпертуары было шмат цікавейшых ролей як паводле класікі, так і сучасных аўтараў. Узгадаем тры гераіні Клімавай ў трагедыях Шэкспіра: Клеапатра, ледзі Макбет, Гертруда, альбо Марыя Сцюарт у аднайменнай п’есе Шылера, Ранеўская ў “Вішнёвым садзе” Чэхава, Рашэль, Сакалова, Алена Мікалаеўна і Малання паводле вядомых твораў Горкага, Гітэль у “Двое на арэлях” Гібсана, прынцэса Касманаполіс у “Салодкагалосай птушцы юнацтва” Уільямса ды шмат-шмат іншых. Калегі і крытыкі называлі Клімаву вялікай драматычнай актрысай.  
У “Тэатры Беларускага радыё”  на працягу бліжэйшага тыдня прагучаць радыёкампазіцыі спектаклей Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максама Горкага з удзелам народнай артыскі СССР Аляксандры Клімавай: 1-3 кастрычніка – “Макбет” паводле трагедыі Уільяма Шэкспіра (ледзі Макбет), 4 і 5 кастрычніка – “Блудны сын” па п’есе Эгона Раннета (Анніка), 6 кастрычніка –  сцэны са спектакля “Варшаўская мелодыя” па п’есе Леаніда Зорына  (Гелена), 8 і 9 кастрычніка  – “Нашэсце” паводле драмы Леаніда Лявонава (Таланава), а 7 кастрычніка – радыёспектакль “Альпійская балада” паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (Джулія).
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: