Поделиться:
“Юбілейны тыдзень” народнай артысткі Беларусі Зінаіды Браварскай -  “Тэатр Беларускага радыё”, 29.08 – 04.09.16 г.
29 августа 2016
“Юбілейны тыдзень” народнай артысткі Беларусі Зінаіды Браварскай -  “Тэатр Беларускага радыё”, 29.08 – 04.09.16 г. Зінаіда Іванаўна Браварская пасля заканчэння Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва ў Маскве сваю сцэнічную дзейнасць пачала ў Беларускім тэатры юнага гледача. А з 1938 года і да канца свайго жыцця служыла галоўнай беларускай сцэне – купалаўскаму тэатру (за выключэннем некалькіх гадоў працы ў франтавым тэатры Масквы, тэатрах Ашхабада, Пензы, Куйбышава).
    Актрыса яркая і экспрэсіўна-эмацыянальная, у яе творчым дыяпазоне арганічна спалучыліся лірычна-драматычныя і вострахарактарныя ролі, яна валодала і дарам камедыйна-сатырычных пераўвасабленняў. Кожны вобраз, створаны Браварскай на сцэне, быў непаўторны: Клея ў спектаклі “Ліса і вінаград” Г.Фігейрэду, Зіна Зёлкіна (“Хто смяецца апошнім” К.Крапівы), Эржы (“Гульня з кошкай” І.Эркеня), Сара Бернар (“Смех лангусты” Дж.Марэла),  Маці (“Зацюканы апостал” А.Макаёнка) ды многія іншыя.
    Зінаіда Браварская доўгі час і вельмі плённа супрацоўнічала з Беларускім радыё як актрыса,  рэжысёр і аўтар радыёінсцэніровак. Яна паставіла больш за 40 радыёспектаклей.
    На працягу “Юбілейнага тыдня” ў “Тэатры Беларускага радыё" прагучаць радыёспектаклі, у якіх народная артыстка Беларусі Зінаіда Браварская выконвае галоўныя ролі: 29 і 30 жніўня -- “Амністыя” па аднайменнай п’есе Мікалая Матукоўскага, 31 жніўня – “Цыганы” паводле  паэмы Аляксандра Пушкіна, 1 і 2 верасня – “Ліса і вінаград” па п’есе Гільермі Фігейрэду, 4 і 5 верасня -- “Смех лангусты” па п’есе Джона Марэла.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: