- Главная
- /
- Новости
- /
- Юры Несцярэнка: «Свята вялікіх дажджоў – гэта мой навагодні падарунак!» – «Дыскавод», 30.12.2018 (аўдыёанонс)

Тыраж свайго першага беларускамоўнага альбому Юры Несцярэнка атрымаў акурат на калядныя снежаньскія дні, і было гэта ў 2006 годзе. Кружэлка бялыніцкага блюзмэна адразу пайшла ў народ. Песні Несцярэнкі гучалі на радыё, многія з іх сталі сапраўднымі хітамі. «Блюз белай ночы», «Кветка» – сёння гэта ўжо сапраўдная класіка беларускай сучаснай песні!
30 снежня ў праграме «Дыскавод» Юры Несцярэнка раскажа гісторыю стварэння свайго альбому «Свята вялікіх дажджоў». Не прапусціце! Пачынаем у 20-20.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: