Поделиться:
Захапляльны працэс жывога музіцыравання ў "Траекторыі гуку" 30 ліпеня 2016 года
29 июля 2016
Захапляльны працэс жывога музіцыравання ў "Траекторыі гуку" 30 ліпеня 2016 года Кожную суботу ў 21 гадзіну з Вялікай студыі Дома радыё выходзіць у эфір праект “Траекторыя гуку”.  Слухачам прапануецца адчуць захапляльны працэс жывога музіцыравання. 30 ліпеня ў Вялікую студыю завітае саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Рэспублікі Беалрусь, лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, лаўрэат трох Гранд-прэмій Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, адзін з пераможцаў папулярнага тэлепраекта “Вялікая опера”  Ілля Сільчукоў.  Артыст выканае арыі з папулярных опер і рамансы Алега Чыркуна на словы Андрэя Скарынкіна, а таксама падзеліцца навінамі творчага жыцця.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: