
17 лютага ў праекце «Настрой!» адбудзецца сустрэча з вядомым кампазітарам, аранжыроўшчыкам, прадзюсарам, аўтарам шматлікіх папулярных песень і музыкі да кінафільмаў Леанідам Шырыным. Яго творы ўпрыгожваюць рэпертуар вядомых беларускіх і расійскіх артыстаў. Пачатак сустрэчы з маэстра – у 13-10.
У другой палове праграмы, пасля 14-00, у студыю завітаюць удзельнікі маладзёжнага творчага праекта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры – групы «Маракасы». Артысты працуюць у розных жанрах і стылях, але самае галоўнае – іх выступленні адрозніваюцца пазітыўнай энергетыкай, маладосцю і прыгажосцю.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: