Поделиться:
Знакавыя юбілеі Купалаўскага тэатра: інтэрв'ю з Паўлам Латушкам (аўдыё)
29 ноября 2019
Знакавыя юбілеі Купалаўскага тэатра: інтэрв'ю з Паўлам Латушкам (аўдыё)

У Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адразу некалькі юбілеяў: 100-ы тэатральны сезон, у верасні наступнага года – 100 год самой установе, а будынку тэатра споўніцца 130 гадоў.

Да знакавых дат прымеркавалі адразу некалькі падзей: у пачатку снежня купалаўцы адправяцца ў Парыж з новым спектаклем «Ураджай». А напярэдадні выйшаў першы нумар часопіса «Купалаўскі». У ім – закуліссе, байкі і штодзённая рэальнасць тэатра. Першы нумар прысвечаны спектаклю «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».

Пра юбілейны сезон, прэм'еры і гастролі ў інтэрв'ю нашаму карэспандэнту Таццяне Зянько расказаў генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Павел Латушка.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: