Поделиться:
АНОНС: «ЗОРНАЕ НЕБА ПАЭТА. ДА 130-ГОДДЗЯ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 14.10.2021
14 Октября 2021
АНОНС: «ЗОРНАЕ НЕБА ПАЭТА. ДА 130-ГОДДЗЯ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 14.10.2021

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё сумесна з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча працягвае юбілейны праект «Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча». Кожны другі чацвер месяца мы збіраемся ў нашай студыі, каб згадаць перыпетыі жыцця і творчасці самага маладога класіка беларускай літаратуры.

Госці «Творчага вечара»вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец і загадчык навукова-асветніцкага аддзела Юлія Мацук.

Гутарка пойдзе пра апошнія навуковыя росшукі музейшчыкаў, традыцыю правядзення восенню навукова-практычных канферэнцый ў музеі па тэме багдановічазнаўства, якая сёлета пройдзе 23 лістапада.

Але пачнём мы са святочнай ноты. У Дзень маці згадаем пра маму Максіма Багдановіча – Марыю Апанасаўну Мякоту. Вядомы факт, што з-за яе невылечнай хваробы Максім застаўся сіратой у 5 гадоў. Але праз усё жыццё паэт пранёс дарагі вобраз. Сведчаннем таму і творчасць: маці, мадонна становіцца для яго найвышэйшым ідэалам жанчыны.

Пачатак эфіру – 14 кастрычніка ў 21.05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: