- Главная
- /
- Новости
- /
- “Звар’яцелае сэрца” Антоніа - “Мелодыі мінулых гадоў”, 07.10.2016

У 17.10 узгадваем спевака, якога называлі “італьянскім Элвісам Прэслі”. Яго сцэнічнае імя – Літл Тоні, ён быў зоркай знакамітага эстраднага фестывалю Сан-Рэма. Сапраўднае імя – Антоніа Чачы.
Артыст пачаў выступаць на сцэне ва ўзросце 15 гадоў. І гэта быў – рок-н-рол. Спачатку спяваў у рэстаранах, на танцпляцоўках, у кінатэатрах перад пачаткам сеансаў. Аднойчы на яго звярнуў увагу англійскі імпрэсарыа Джэк Гуд, які ўгаварыў Антоніа з братам прыехаць у Англію.
Цікавыя моманты з жыцця і выдатны рок-н-рол – на Першым Нацыянальным канале Беларускага радыё.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: