Мастацкае слова мае сілу, калі яно прысутнічае ў жывой прыродзе творчага працэсу, з'яўляецца яго арганічнай часткай. І дзеля гэтай удзячнай прысутнасці рупяцца найперш даследчыкі, якія і дапамагаюць нам наблізіцца да той ці іншай постаці мастака з мінулых гадоў, ацаніць яго унёсак у нацыянальную культуру.
«Максім Танк – погляд праз непрамоўленае. Вядомае і невядомае ў творчай біяграфіі класіка» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госця студыі – доктар філалагічных навук, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Святлана Калядка.
«Творчы вечар» за 27 сакавіка ў 21.05