У Год добраўпарадкавання на Шаркаўшчыне змяняюць аблічча вытворчыя і сацыяльныя аб'екты. Па просьбе старастаў і мясцовага насельніцтва ў яркія фарбы вясны аздоблена агароджа ў населеных пунктах. У раённым Савеце дэпутатаў падтрымана прапанова народных выбраннікаў па далейшым асфальтаванні вясковых дарог. Падчас выяздных прыёмаў прынята нямала канструктыўных ідэй ад ініцыятыўных землякоў. Некаторыя з іх сёння паспяхова рэалізуюцца нават без фінасавых адлічэнняў з бюджэту.
Як вырашаецца лёс пустуючых дамоў? Якое ацяпленне выбіраюць вяскоўцы? Як палепшыць якасць пітной вады?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» за 21 мая ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.