Больш за тры з паловай дзесяцігоддзя таму на эстрадзе з'явілася чацвёрка энергічных маладых ленінградцаў і вельмі хутка захапіла маладзёжную аўдыторыю то вясёлымі, а то крыху сумнымі, але заўсёды шчырымі, простымі для ўспрымання песнямі. БІТ-КВАРТЭТ «САКРЭТ» упэўнена заняў сваё месца пад сонцам сярод іншых рок-ансамбляў. Афіцыйнай датай нараджэння калектыву у складзе МАКСІМА ЛЕАНІДАВА, МІКАЛАЯ ФАМЕНКІ, АЛЯКСЕЯ МУРАШОВА і АНДРЭЯ ЗАБЛУДОЎСКАГА лічыцца 20 красавіка 1983 года, калі апошні з удзельнікаў прыйшоў на рэпетыцыю групы. Але будзем дакладнымі: яшчэ ў 1982-ім ЛЕАНІДАЎ і ФАМЕНКА, студэнты Ленінградскага дзяржаўнага інстытута тэатра, музыкі і кінематаграфіі, выйшлі на сцэну разам з ДЗМІТРЫЕМ РУБІНЫМ і АЛЯКСАНДРАМ КАЛІНІНЫМ. У такім складзе група праіснавала нядоўга і зусім хутка ЛЕАНІДАЎ і ФАМЕНКА ўжо шукалі барабаншчыка і знайшлі МУРАШОВА...
Праграма «Рэтра» выходзіць па буднях у 20-30 (паўтор у 23-30). Вядучы Уладзімір Баклейчаў.