Поделиться:
«Ракуцёўскае лета Паэта» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Передача: Творческий вечер
  • Дата: 25.07.2024
«Ракуцёўскае лета Паэта» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

Вядомы факт біяграфіі Максіма Багдановіча, што будучы класік беларускай літаратуры да крыўднага мала дзён свайго жыцця правёў ва ўлонні роднай зямлі. Але такая акалічнасць жыццёвага лёсу, магчыма, толькі ўзмацніла талент і паспрыяла яго бліскучаму праяўленню. І хаця біяграфія паэта фактычна будзе стварацца па-за межамі Беларусі, за выключэннем хіба што некалькіх гадоў, але яго творчасць наўпростава звязана толькі з мілай Бацькаўшчынай.

Мінск, Гародня, вёска Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна помняць Максіма. У Ракуцёўшчыну ён прыехаў летам 1911 года і правёў тут 2 плённых месяцы свайго жыцця: напоўненыя ўражаннямі, прыгажосцю і творчасцю.

Цяпер тут працуе філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Фальварак Ракуцёўшчына», а ў апошнюю суботу ліпеня традыцыйна ладзіцца свята паэзіі і песні, якое збірае шматлікіх прыхільнікаў Багдановічавай спадчыны. І ў кожнага з нас ёсць магчымасць трапіць на сустрэчу з самым маладым класікам беларускай літаратуры.

«Ракуцёўскае лета Паэта» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госця студыі – вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец.

«Творчы вечар» за 25 ліпеня ў 21.05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь:
tibo