Кожны год, напярэдадні Дня беларускага пісьменства, духоўна-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» нясе ў гарады і населеныя пункты краіны Лампаду з Дабратворным Іерусалімскім агнём і яшчэ адну рэліквію – Загор'е-Сталовіцкую ікону Божай Маці. Святы агонь перадаецца ўдзельнікам экспедыцыі пасля малебну ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы.
У складзе экспедыцыі – навукоўцы, святары, пісьменнікі, педагогі, журналісты. Акрамя храмаў, Святы агонь прыносяць у школы, бібліятэкі, сацыяльныя прытулкі, навучальныя установы, асвячаюць воінскія мемарыялы. Усюды адбываюцца сустрэчы, гучыць духоўнае слова. Сёлета маршрут пралягае з Мінску праз а/г Ленін, Ляскавічы, Петрыкаў...
«Святло души» за 11 сакавіка в 7.30.