«Ён быў сутнасцю Радзімы, як Радзіма была сутнасцю яго», – так вызначыў адзін з калег-літаратараў мастацкае крэда Уладзіміра Караткевіча. А да гэтага хочацца дадаць, што пісьменнік разбурыў стэрэатып нацыянальнага характару. Яго героі – людзі моцныя, таленавітыя, высакародныя.
25 ліпеня – дзень светлай памяці Уладзіміра Сямёнавіча. Мінуў 41 год, як пісьменніка не стала. Праз адлегласць расстання яшчэ больш відавочны маштаб зробленага Караткевічам у беларускай літаратуры.
«Светлай памяці класіка. Гістарычна-дэтэктыўны жанр у творчасці Уладзіміра Караткевіча» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госць студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, перакладчык і даследчык творчасці Уладзіміра Караткевіча, загадчык аддзела часопіса «Полымя» Пятро Жаўняровіч.
«Творчы вечар» за 24 ліпеня ў 21.05.