На фінішы жніва гаспадаркі паскараюць тэмпы абмалоту збожжавых культур. Пасля Магілёўскай вобласці да мільённага рубяжу па намалотах набліжаецца Віцебская. На працягу ўборкі хлебаробы захоўваюць стабільны плюс па ўраджайнасці. Гаспадаркі-лідары сезона з гектара атрымліваюць больш за 80 цэнтнераў.
Якія сарты забяспечваюць прыбаўку? Дзе ўстаноўлены рэкорды? У чым перавагі азімых культур? Ці ўдасца выканаць дзяржзаказ? Якая на фінішы падтрымка ад горадскіх партнёраў?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» за 30 жніўня ў 6.25 і 23.00.