Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 15 па 21.09.2025
15 сентября 2025
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 15 па 21.09.2025

На працягу тыдня з 15 па 21 верасня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

15 верасняінсцэніраванае апавяданне пісьменніка Анатоля Кудраўца «Жанчыны»;

16-18 вераснярадыёспектакль «Рыбакова хата» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа;

19-20 верасня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Цытадэль славы» па п’есе драматурга Кастуся Губарэвіча;

21 верасня – радыёспектакль «Вячэра» па п'есе драматурга Яўгена Шабана.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: