Поделиться:
АНОНС: Да 60-годдзя Андрэя Душачкіна – «Тэатр Беларускага радыё», 24.02 – 2.03.2020
24 февраля 2020
АНОНС: Да 60-годдзя Андрэя Душачкіна – «Тэатр Беларускага радыё», 24.02 – 2.03.2020

На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё з 24 лютага па 2 сакавіка праходзіць «Юбілейны тыдзень» заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Андрэя Душачкіна да 60-годдзя з дня нараджэння.

Андрэй Душачкін пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута амаль сорак гадоў працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага.

За гэты час ім сыграны дзясяткі самых розных яркіх роляў паводле твораў рускай і замежнай класікі, актыўна і паспяхова ён здымаецца і ў кіно. А таксама даўно і плённа супрацоўнічае з Беларускім радыё. У нашых фондах можна знайсці шмат пастановачных мастацкіх работ з удзелам Андрэя Душачкіна, у тым ліку – запісы кампазіцый паводле беларускай паэзіі, народных казак.

А яшчэ ён – жаданы госць нашых эфіраў, як цікавы і ўдумлівы субяседнік.

На працягу «Юбілейнага тыдня» у «Тэатры Беларускага радыё» слухайце радыёспектаклі і пастаноўкі з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Андрэя Душачкіна:

радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Вяселле Крачынскага» па п’есе Аляксандра Сухава-Кабыліна (памешчык Нелькін) – 24 і 25 лютага;

радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Дзядзечкаў сон» паводле аповесці Фёдара Дастаеўскага (Мазглякоў) – 26 і 27 лютага;

радыёспектакль «Крыж» па п’есе Аляксея Дударава (мастак Богша) – 28-29 лютага;

музычны радыёспектакль «Маленькі прынц» паводле аповесці Антуана дэ Сэнт-Экзюперы (Апавядальнік) – 1 і 2 сакавіка.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры штодзень у 22-05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: