Сёлета жыхары Аршанскага раёна актыўна выкарыстоўваць магчымасці платформы дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Для гэтага абавязкова прайшлі рэгістрацыю на асобным сайце і атрымалі бясплатна доступ да электронных паслуг. Праз свой асабісты кабінет грамадзяне накіроўваюць звароты ў дзяржаўныя органы ці арганізацыі. Людскім праблемам надае асаблівую ўвагу старшыня Аршанскага раённага савета дэпутатаў Іна Хамутоўская. Калі пытанні ў яе кампетэнцыі, вырашае аператыўна, а калі тычацца работы жыллёва-камунальнай ці дарожнай служб, то адразу пісьмо адпраўляецца па адпаведным адрасе.
У чым перавагі новай інфармацыйнай платформы? Якія сёлета рэалізаваны грамадзянскія ініцыятывы? Хто фінансуе рамонт дарог і сацыяльных аб'ектаў? Як паляпшаецца гандлёвае абслугоўванне?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 18 верасня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.