Першы нацыянальны канал Беларускага радыё сумесна з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча працягвае юбілейны праект «Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча». Май – месяц сумнай даты ў біяграфіі маладога класіка. Як раз ён і забраў Максіма-кніжніка ў 1917-м годзе ў высокія нябёсы.
Ў краіне светлай, дзе я ўміраю,
Гэта яго апошнія радкі, якія засталіся. Штогод Літаратурны музей Максіма Багдановіча 25 мая адзначае як Дзень памяці паэта.
Госці студыі: загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхась Бараноўскі, загадчыца навукова-асветніцкага аддзела Юлія Мацук і вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Мышкавец.
Пачатак эфіру – 13 мая ў 21.05.