На працягу тыдня з 17 па 23 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
17 сакавіка – радыёпастаноўка «Нявыдуманыя гісторыі з жыцця пяцікласніка Алеся Пятрашкі» паводле аповесці пісьменніка Аляксея Якімовіча;
18-19 сакавіка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Нашчадкі Рабурдэна» па аднайменнай камедыі французскага пісьменніка Эміля Заля;
20 сакавіка – радыёпастаноўка «Мядзведжыя сны» паводле п’есы драматурга Сяргея Булыгі;
21-22 сакавіка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Трыбунал» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка;
23 сакавіка – радыёспектакль «Пасля разводу» па аднайменнай п’есе пісьменніка Леаніда Левановіча.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).