Бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта належыць нямала добрых спраў па вывучэнні і захаванні гісторыі, у тым ліку старонак Вялікай Айчыннай вайны. Раней тут працавалі былыя ўдзельнікі тых падзей, а пэўны час бібліятэку ўзначальвала знакамітая франтавая медсястра, узнагароджаная медалём Флоренс Найцінгейл – Соф'я Адамаўна Кунцэвіч. Гэта ёй належыць вядомая ўсяму свету фраза: «Я, Соф'я Кунцэвіч, прыйшла ў Берлін, каб забіць вайну».
Невялікага расточку, байцы звалі яе «кнопачкай», з прыгожымі пакладзістымі кудзеркамі, добрым, пяшчотным позіркам – яна была любіміцай стралковага батальёна. А яшчэ – строгая, адважная і мужная. Кажучы словамі вядомай паэтэсы Юліі Друнінай:
«Я тем гордилась, что среди огняКажуць, што гэтыя радкі і пра яе, гвардыі лейтэнанта медыцынскай службы стралковага батальёна 261-ай дывізіі Закаўказскага фронту Соф'ю Кунцэвіч.
Праграма «Эпізоды вялікай вайны» у эфіры – 18 мая ў 11.15.