Вучоныя прагназуюць сёлета ўраджайны сезон на фрукты і ягады. Звыш за 200 тысяч тон будзе дастаткова, каб задаволіць патрэбы беларусаў.
Спецыялізаваныя сельгаспрадпрыемствы і фермеры маюць намер пашырыць відавы асартымент яблыкаў, груш і ягад. На плошчы 500 га вясною плануецца правесці абнаўленне старых садоў. Льготныя крэдыты паскораць устаноўку сістэм паліву і ўзвядзенне сучасных сховішчаў. Найноўшыя распрацоўкі навукі павысяць эканамічную эфектыўнасць айчыннага садаводства.
Калі лепш праводзіць абрэзку ў садзе? Чаго чакаць ад экалагізацыі? Якімі сартамі папоўніцца дзяржрэест? Хто верне былую славу «антонаўцы» і «беламу наліву»?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 29 сакавіка ў 6.25 і 23.00.