Па ініцыятыве ЮНЭСКА свята было зацверджана 20 гадоў таму. Галоўная задача – захаваць моўную разнастайнасць на планеце, таму што палова існуючых моў знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
Беларусь прысвяціла Дню роднай мовы цэлы тыдзень.
Дырэктар цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лукашанец расказаў, як сучасныя тэхналогіі дапамагаюць захоўваць нашу мову.
У працяг тэмы нашы карэспандэнты таксама даведаліся, як свята адзначаюць у рэгіёнах краіны, вядучых навучальных установах, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і нават нашых дыпламатычных установах за мяжой.
Наш вялікі рэпартаж.