Максім Лужанін. "Ступені майго жыцця". Год запісу - 1995.

2 лістапада споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, кінадраматурга і перакладчыка Максіма Лужаніна (сапраўднае імя – Аляксандр Каратай). Ён пачаў друкавацца ўжо ў 15 гадоў, а ў 18 – убачыў свой першы паэтычны зборнік «Крокі». 

Лёс пісьменніка быў няпростым – ён прайшоў і праз арышты і высылку ў Сібір 1930-х, і праз цяжкія баі ў Сталінградзе падчас вайны. Тым не менш Максім Лужанін пражыў доўгае цікавае жыццё разам са сваёй жонкай, паэтэсай Яўгеніяй Пфляўмбаўм. Апошні сшытак сваіх новых вершаў паэт напісаў, калі яму было амаль 92 гады. 

Лёс звязаў пісьменніка і з Беларускім радыё. А ў нашых фондах захаваліся цікавыя інтэрв'ю з Максімам Лужаніным. Паслухайце перадачу «Ступені майго жыцця», якая выйшла ў эфір у 1995 годзе.

Падзяліцца:
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: