Першы нацыянальны канал Беларускага радыё - найбуйнейшы радыёканал Беларусі. У аснове вяшчальных прыярытэтаў - аператыўнасць, масавасць, даступнасць. Канал мае самую шырокую трансляцыйную сетку.

FM / УКХ-перадатчыкі забяспечваюць ахоп 100% тэрыторыі краіны і прыгранічных раёнаў Расіі, Украіны, дзяржаў Еўрасаюза. Эфірнае FM-вяшчанне канала і on-line ў Інтэрнэце вядзецца кругласутачна. Першы нацыянальны канал Беларускага радыё адзіны радыёканал ў Беларусі, які транслюецца ў сацыяльным пакеце лічбавага тэлебачання Multiplex-1 DVB-T MPEG-4.

Сетка вяшчання заснавана на спалучэнні інфармацыйных, тэматычных і музычных перадач, арыентаваных на аўдыторыю слухачоў 35+. Выпускі навін, прагноз надвор'я, рэклама, рубрыкі, тэматычныя перадачы і музыка фарміруюць структуру гадзіны. На канале выходзіць больш за 60 праграм рознай жанравай і тэматычнай накіраванасці. Інфармацыйныя, аналітычныя, сацыяльныя праекты складаюць 55% ад агульнага аб'ёму вяшчання, культурна-пазнавальныя - 25%, музычныя - 20%.

Навіны выходзяць на канале кожную гадзіну кругласутачна, пастаянна гучаць прамыя ўключэнні рэпарцёраў з месцаў падзей, уласныя карэспандэнты працуюць ва ўсіх абласцях Беларусі.

Канал прапануе сваёй аўдыторыі эксклюзіўны аналітычны кантэнт, дыскусіі ў фармаце NEWS / TALK гучаць у эфіры штодня, з актуальнымі каментарыямі па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі выступаюць кампетэнтныя і аўтарытэтныя эксперты: палітычныя аглядальнікі і палітолагі.

На канале праводзяцца прамыя радыётрансляцыі найважнейшых грамадска-палітычных падзей з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - пасланняў беларускаму народу і парламенту, урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, Дню Незалежнасці, прэс-канферэнцый журналістам беларускіх і замежных СМІ, Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" і іншых. Практыкуецца рэгулярнае правядзенне міждзяржаўных радыёмастоў.

Агляды эканамічных навін выходзяць некалькі разоў на працягу эфірнага дня. Слухачы могуць азнаёміцца з актуальнымі курсамі валют, сітуацыяй на замежных біржах і біржах краіны. Змены ў эканамічным заканадаўстве камэнціруюць распрацоўшчыкі законапраектаў. Прадстаўнікі малога, сярэдняга і буйнога бізнесу - пастаянныя ўдзельнікі тэматычных перадач.

Культуралагічныя перадачы накіраваны на захаванне і прымнажэнне нацыянальнай спадчыны Беларусі. На канале штодня трансліруюцца радыёсерыялы, радыёспектаклі, лірычныя замалёўкі і радыёкампазіцыі, праводзяцца «круглыя сталы» з удзелам выдатных дзеячаў культуры і мастацтва краіны. Музычнае вяшчанне арыентавана на папулярызацыю творчасці беларускіх аўтараў і кампазітараў.

Спартыўныя агляды таксама гучаць штодня ў кругласутачным рэжыме. Канал вядзе прамыя рэпартажы з удзелам нацыянальных зборных па хакеі і футболе. Вядомыя спартсмены і трэнеры, прадстаўнікі федэрацый пастаянна прымаюць удзел у тэматычных перадачах. Асаблівая ўвага надаецца развіццю дзіцяча-юнацкага спорту ў краіне, дзейнасці Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

На канале актыўна развіваюцца новыя формы радыёпубліцыстыкі. «Радыёблог» - штодзённая аналітычная праграма з аўтарскім поглядам на актуальныя праблемы ў жыцці сучаснага грамадства. Матэрыялы радыёблогаў размяшчаюцца на сайце канале і ў сацыяльных сетках у выглядзе тэкставых публікацый і аўдыёверсій. Штодня з радыёблогамі знаёмяцца тысячы інтэрнэт-карыстальнікаў.

Карыстаецца папулярнасцю і ўнікальны для беларускай медыяпрасторы штодзённы сацыяльна-палітычны дыскусійны праект «Такі дзень». Медыяэкспертамі па міжнародных і рэспубліканскіх падзеях выступаюць найбольш вопытныя журналісты канала. Асноўны прынцып пабудовы эфіру - «навіны тут і цяпер».

Іншыя папулярныя праекты: праграмы "Радыёфакт", "Пастфактум", "Вітаем, віншуем, жадаем!", "Раніца з Беларускім радыё".

Канал пастаянна развівае супрацоўніцтва з радыёкампаніямі краін-членаў Еўрапейскага і Азіяцкага вяшчальных саюзаў (EBU, ABU).

У праграмах шырока выкарыстоўваюцца інтэрактыўныя SMS-сэрвісы мабільных аператараў Velcom, MTC, LIFE.

На афіцыйным сайце канала radio1.by (радыё.бел і радио.бел) размяшчаюцца: анонсы радыёперадач, тэксты праектаў, інфармацыя пра тэматычныя напрамкі вяшчання, фотагалерэя аўтараў і вядучых, гасцявая кніга. Вядзецца трансляцыя эфіру ў рэжыме рэальнага часу. Геаграфія наведванняў сайта - 90 краін. Топ-10 дзяржаў: Беларусь, Расія, Украіна, ЗША, Польшча, Германія, Літва, Латвія, Кітай, Ізраіль. Наведвальнікі сайта: 25-34 гады - 33%, 45-54 - 30%, 55 і старэйшыя - 14%, 35-44 года - 11%, 18-24 года - 8%, маладзейшыя за 18 гадоў - 4%.

На старонцы канала ў сетках Facebook, Instagram, Аднакласнікі, Вконтакте публікуецца: інфармацыя пра канал, аператыўныя навіны, анонсы радыёперадач, аўтарскія «Радыёблогі», конкурсныя праекты. Арганізавана абмеркаванне перадач.

У Youtube размяшчаюцца web-версіі: выпускаў навін «90 секунд» 4 разы на суткі, аналітычнай праграмы «Акцэнты» штодня, грамадска-палітычнай праграмы «Актуальны мікрафон», сацыяльнага праекта «Сямейная праграма», музычна-забаўляльнай перадачы «Настрой!», а таксама аператыўныя сюжэты і многае іншае. Наш канал у Youtube глядзяць на камп'ютары - 63%, мабільным тэлефоне - 30%, планшэце - 7%, Smart-ТБ - 1%.

Першы нацыянальны канал - шматразовы пераможца Нацыянальнага конкурсу "Брэнд года" у спажывецкай і прафесійнай намінацыях (у 2009 годзе - "Брэнд-Спадчына").

Першы нацыянальны канал унікальнае, сучаснае, высокатэхналагічнае, даступнае і аператыўнае радыё. У нас зладжаны творчы калектыў з багатай гісторыяй, які імкнецца захоўваць лепшыя традыцыі радыёжурналістыкі і асвойваць інавацыйныя формы работы.

Быць заўсёды цікавым для сваіх слухачоў, разам абмяркоўваць актуальныя пытанні, прыемна і з карысцю адпачываць - усё гэта адлюстравана ў дэвізе самага папулярнага радыёканала краіны "Будзем разам!".