Умовы размяшчэння SMS-паведамленняў у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё:

Паведамленні прымаюцца з мабільных тэлефонаў аператараў GSM А1, МТС, LIFE :).

Для таго каб прыняць удзел у інтэрактыве, неабходна адправіць SMS-паведамленне, напісанае кірыліцай або ў транслітарацыі, на кароткі нумар 1062. У адказ абанент атрымае SMS-апавяшчэнне пра тое, што яго паведамленне прынята да апрацоўкі.

Кошт аднаго SMS-паведамлення (без уліку падаткаў) на нумар 1062:

A1 - 1.00 BYN, life - 1.14 BYN, МТС - 1.05 BYN.

Увага! Калі адно SMS-паведамленне змяшчае больш за 160 знакаў у транслітарацыі і/або больш за 70 сімвалаў у кірыліцы, то яно будзе аўтаматычна разбіта на некалькі SMS-паведамленняў, кожнае з якіх тарыфікуецца асобна.

Правілы фарміравання SMS-паведамлення:

  • Да публікацыі прымаюцца аб'явы, тэкст якіх не супярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

  • Прымаюцца аб'явы толькі прыватнага характару, якія не змяшчаюць інфармацыю, якая служыць забеспячэннем пастаяннага або часовага бізнесу.

  • Паведамленне можа быць не апублікавана, калі яно не адпавядае Правілам фарміравання паведамленняў. Пры гэтым паслуга лічыцца аказанай, і сродкі спісваюцца з рахунку абанента.


Тарыфікуюцца, але да эфіру не дапускаюцца SMS-паведамленні:

  • якія змяшчаюць абразлівыя выказванні ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, органаў дзяржаўнага кіравання;

  • супярэчаць агульнапрынятым нормам этыкі і маралі;

  • якія змяшчаюць прапаганду вайны і насілля;

  • якія заклікаюць да захопу ўлады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці рэспублікі;

  • якія змяшчаюць звесткi, што складаюць дзяржаўную тайну;

  • якія заклікаюць да ўчынення дзеянняў, што караюцца ў крымінальным парадку;

  • распаўсюджваюць інфармацыю ад імя палітычных партый ці іншых грамадскіх аб'яднанняў;

  • якія змяшчаюць камерцыйную інфармацыю арганізацый і прыватных прадпрымальнікаў;

  • змяшчаюць прапановы паслуг, куплі-продажу;

  • якія змяшчаюць матэрыялы судовай вытворчасці, дазнання, папярэдняга следства і судовых спраў, а таксама матэрыялы, атрыманыя ў выніку правядзення аператыўна-вышуковай дзейнасці;

  • якія не адпавядаюць літаратурным нормам дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, маюць двухсэнсоўны змест, прыніжальны падтэкст, непрыстойныя намёкі, змяшчаюць нецэнзурныя выразы, слэнг, жарганізмы, дыялектызмы і інш.;

  • з указаннем нумара тэлефона, што адрозніваецца ад нумара, з якога было адпраўлена паведамленне.


Увага! У выпадку неадпаведнасці правілам паведамленне не будзе агучана ў эфіры, аднак кошт SMS-запыту будзе спісаны паводле ўстаноўленых тарыфаў для гэтай паслугі. Факт адпраўлення абанентам SMS-паведамлення на нумар 1062 сведчыць пра яго згоду з названымі тарыфамі, умовамі і правіламі.

  • SMS-паведамленні прымаюцца і апрацоўваюцца толькі падчас гучання радыёперадачы ў прамым эфіры, калі іншае не агаворваецца вядучым. Папярэднія заяўкі не разглядаюцца.

  • Вядучы прамога эфіру мае права рэдагаваць паведамленні.

  • Паслуга "заказ песні" аказваецца па прынцыпе чарговасці пры ўмове наяўнасці гэтага твора ў плэй-лісце бягучага эфірнага дня.

SMS-эфір

  • 2026-09-09 20:23:11

    Добрый вечер, очень хочется передать привет Клещенко Петру Владимировичу и заказать для папы песню из фильма Белые россы.

  • 2026-09-09 20:03:12

    любимую мамочку Демешкевич Алину Ивановну из г фаниполя поздравляем с юбилеем 75родная, любимая незаменимая наша счастья здоровья успехов всего самого хорошего в личной жизни дочери Ирина, Жанна внук Саша. можно песню Владимир Громова

  • 2026-09-09 19:58:23

    Добрый вечер!пожалуйстапесню,,малиновое вино,,

  • 2026-09-09 19:57:47

    Хочу поздравить именинников. Сегодня день рождения у моей сестры Мамай Жанны невестки желобкович Екатерины и подруги Валентины Волосевич . поздравляет их Наталья

  • 2026-09-09 19:53:39

    Передаю привет любимой жене Новиковой Ирине Николаевне из Новополоцка.Желаю солнечного настроения,не унывать и быть сильной.Твой любящий муж Александр.

  • 2026-09-09 10:26:42

    Поздравляем леонида федоровича потапова с праздником жена алеся

  • 2026-09-09 09:44:03

    Такая красота в чистоте наших мыслей!

  • 2026-09-08 10:35:08

    Света,привет!Чем занята?-- У ,,вечного огня,, стою.--В смысле?--НА кухне у плиты

  • 2026-09-08 09:54:11

    Кухня это моё царство и самое главное место в доме!

  • 2026-09-08 09:29:41

    Всех НАТАШЕК с ИМЕНАМИ