Падзяліцца:
  • Перадача: Адукацыя.BY
  • Дата: 06.12.2021

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт – установа са стогадовай гісторыяй. Вядучая ў краіне профільная ВНУ знакавы юбілей сустрэне зусім хутка. На сёння адукацыйны працэс арганізаваны на 8мі факультэтах. Атрымліваюць веды звыш 7 тысяч студэнтаў, аспірантаў, клінічных ардынатараў. Даволе шырокая і геаграфія замежных навучэнцаў – 2 тысячы студэнтаў з больш чым 50 краін.

Значную ролю пры падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў адыгрывае практыка, а таксама ўдасканаленне навыкаў і кампетэнцый як кажуць «сваімі рукамі». Сёння прапануем зазірнуць у Лабараторыю практычнай адукацыі БДМУ.

Лабараторыя, у якой зараз займаюцца навучэнцы, створана амаль 6 гадоў таму. Тады і закупілі высокатэхналагічнае абсталяванне. Яно, у тым ліку, дазваляе адпрацоўваць не толькі асобныя медыцынскія навыкі, але і ўвогуле сімуліраваць розныя сцэнарыі работы з пацыентамі, прасцей кажучы – развівае ў будучых медыкаў навыкі камунікацыі.

У чарговым эпізоде спецпраекта "Адукацыя.by" мы пагаварылі з загадчыцай лабараторыі Наталляй Мірончык, дацэнтам кафедры нармальнай анатоміі Ганнай Пасюк і студэнткамі 6-га курса Аляксандрай Варакса і Святланай Аліцэвіч.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: