Дырэктар Цэнтра экалагічнага развіцця РУСЛАН ШАЙКІН – госць вядучай «Сямейнай праграмы» ТАЦЦЯНЫ ГУЛЕЙКА.
Чаму салаўя можна лічыць сапраўдным індыкатарам стану навакольнага асяроддзя і непаўторным маэстра птушыных спеваў? Што за від салаўёў жыве ў нашых мясцінах і чым ён адметны ў параўнанні з іншымі? Якія ўмовы патрэбны салаўям для будовы сямейнага гнязда, наколькі капрызныя і кемлівыя іх выбранніцы, дзе і па якім графіку ў Мінску яны даюць канцэрты?