Падзяліцца:
«Актыўны дыялог: сучаснасць класікі мінулых стагоддзяў» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 27.11.2025
«Актыўны дыялог: сучаснасць класікі мінулых стагоддзяў» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

Спадчына класікаў беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа спалучыла некалькі стагоддзяў: ХІХ, ХХ і ХХІ-е. Асаблівая роля ў гэтым актыўным дыялогу належыць літаратурным музеям, якія з’яўляюцца не толькі захавальнікамі творчасці, але і навукова-духоўным эпіцэнтрам усіх падзей, звязаных з жыццём і творчасцю пісьменнікаў.

Абмяркоўваем музейныя ініцыятывы і традыцыі разам з гасцямі студыі: вучоным сакратаром Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галінай Варонавай, вядучым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірынай Мышкавец, навуковым супрацоўнікам навукова-асветніцкага сектара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ксеніяй Качан.

«Творчы вечар» за 27 лістапада пасля 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: