- Перадача: Героі Перамогі
- Дата: 09.05.2022
Вясной 1944 года беларускія партызаны правялі ваенную аперацыю пад назвай «Зорачка». Яшчэ восенню 1943 года разведвальная група партызанскага атрада імя Шчорса Полацка-Лепельскай партызанскай зоны, дзе стаяў буйны нямецкі гарнізон, нечакана знайшла вялікую колькасць дзяцей. Дзеці былі выхаванцамі Полацкага дзіцячага дома №1, які ў 1941 годзе не паспелі эвакуіраваць. У выніку дзясяткі дзяцей, а таксама выхавацелі засталіся ў акупаваным Полацку.
Разведчыкі даведаліся, што немцы планавалі вывезці частку малодшых выхаванцаў дзіцячага дома ў Германію для перадачы ў нямецкія сем'і. Астатніх жа вырашылі зрабіць донарамі для параненых салдат вермахта. Але дзеці часта хварэлі, і раздражнёныя немцы сталі пагаворваць аб неабходнасці пазбавіцца ад такога цяжару. Малых маглі проста знішчыць, асабліва з улікам таго, што многія з іх былі дзецьмі пакараных падпольшчыкаў.
Камандуючы Першым Прыбалтыйскім фронтам Іван Баграмян аддаў загад эвакуіраваць дзяцей і педагогаў сіламі авіяцыі. Задача была даручана 105-му асобнаму гвардзейскаму авіяпалку Грамадзянскага паветранага флота. Адным з лётчыкаў гэтага палка і з'яўляўся 27-гадовы Аляксандр Мамкін.
На рахунку Аляксандра Мамкіна на той час было больш за 70 рэйдаў у нямецкі тыл. Пілот даставіў партызанам на сваім аднаматорным Р-5 больш за 13 тон грузаў і вывез на "Вялікую зямлю" дзясяткі чалавек. На гэты раз задача была вельмі складанай нават для вопытных пілотаў: вывозіць трэба было і дзяцей, і параненых партызан, якія не маглі ўдзельнічаць у баях. Час падціскаў, а гітлераўцы, якія атачалі партызанскую зону, узмацнялі вакол яе сілы, каб пазбавіць партызан дапамогі. Успамінамі падзяліўся відавочца Маргарыта Яцунова. Год запісу 1982.
На гэты раз Мамкін узяў на борт трынаццаць чалавек. У штурманскай кабіне знаходзілася сем дзяцей, у спецыяльным грузавым кантэйнеры пад фюзеляжам: трое дзяцей і выхавальніца Валянціна Латка. Падчас палёту, Самалёт Мамкін трапіў пад агонь нямецкіх зенітак. Загарэўся матор, полымя хутка дабралася да кабіны пілота. Інструкцыя загадвала лётчыку пакінуць пылаючы самалёт. Але ў яго пасажыраў парашутаў не было. Аляксандр працягваў пілатаваць машыну, вядучы яе да сваіх, як мага далей ад немцаў. У яго за спіной, за невялікай перагародкай, знаходзіліся дзеці, якія бачылі, як лётчык ператвараецца ў жывы факел. Узгадвае відавочца Уладзімір Фарынка. Год запісу 1970.
З данясення аб баявой працы 105-га авіяпалка за красавік 1944 года: «Пад варожым агнём на палаючым самалёце, абгараючы сам, ён даляцеў да сваёй тэрыторыі, знізіўся і зрабіў пасадку». Мамкіну удалося пасадзіць свой Р-5 непадалёк ад размяшчэння савецкіх частак. Дзеці і выхавацелька выбраліся з самалёта і адцягнулі ад палаючай машыны параненых партызан. Ногі лётчыка аказаліся абвугленыя да касцей. Калі падаспела дапамогу, ён знаходзіўся ўжо без прытомнасці.
Аляксандра Пятровіча Мамкіна даставілі ў шпіталь, аднак нягледзячы на ўсе намаганні урачоў, праз шэсць дзён, 17 красавіка 1944 года пілот памёр. Беларускі пісьменнік Мікола Чарняўскі уражаны подзвігам Аляксандра Мамкіна напісаў кнігу «Вогненная балада». Слухаем успаміны аўтара. Год запісу 1982.
У спецыяльным дакументальна-гістарычным праекце ажывуць галасы герояў Вялікай Айчыннай вайны. Праект падрыхтаваны на аснове ўнікальных запісаў з фондаў Беларускага радыё.