Заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Саладуха ў рамках акцыі «Творчасць у імя будучыні» – у праграме «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам. Госць з'явіўся ў масцы і асабістым прыкладам паказаў, як трэба паводзіць сябе ў цяперашняй сітуацыі, нагадаў пра сваю медыцынскую адукацыю, падзякаваў беларускім урачам за самаадданасць і прысвяціў ім песню, а таксама распавёў, над чым працуе ў рэжыме самаізаляцыі і падтрымаў акцыю Беларускага радыё!