Падзяліцца:
Андрей Беляков об особенностях проведения выборов
  • Перадача: Актуальны мікрафон
  • Дата: 22.11.2024
Андрей Беляков об особенностях проведения выборов

Выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года. Зараз праходзіць збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў. Працэс ідзе досыць актыўна. Пра гэта раней заяўлялі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Члены ініцыятыўных груп актыўна працуюць у розных кутках краіны. «Гэта не толькі пікеты. Гэта і наведванне працоўных калектываў, і збор подпісаў па месцы жыхарства грамадзян. У ЦВК таксама паступаюць некаторыя званкі: я б хацеў паставіць подпіс за таго ці іншага патэнцыйнага кандыдата, падкажыце, куды звярнуцца. Мы іх адрасуем у штабы тых ініцыятыўных груп, якія створаны. У нас ёсць гэтыя тэлефоны, мы інфармуем грамадзян, куды яны могуць звярнуцца і дзе паставіць подпіс», – адзначалі ў ЦВК.

Збор подпісаў працягнецца па 6 снежня ўключна. Далей тэрытарыяльныя камісіі пачнуць праверку дакладнасці сабраных подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты.

Асаблівасці арганізацыі выбараў абмеркавалі ў эфіры праграмы «Актуальны мікрафон». У гасцях у Дзмітрыя Рубашнага і Алены Швайко – начальнік Цэнтра па працы з насельніцтвам і выбарчым працэсе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Андрэй Белякоў.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: