Гісторыю беларускай літаратуры можна вывучаць не толькі паводле надрукаваных кніг ды вядомых фактаў біяграфіі класікаў, але і па тых каштоўных матэрыялах, якія захаваў для нас час, дзякуючы руплівасці шматлікіх людзей.
65 гадоў таму ў Беларусі быў створаны Дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва, які з 1993 года мае назву Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Сёння тут зберагаюцца сапраўдныя рарытэты па гісторыі беларускай літаратуры, тэатра, музыкі, кіно. Большую частку фондаў гэтай унікальнай архіўнай установы складаюць асабістыя пісьменніцкія фонды.
«Захаваць, каб ведаць і ганарыцца…», да 65-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госці студыі – дырэктар архіва-музея Алена Макаранка, загадчык аддзела камплектаванняў Марыя Пышынская, вядучы архівіст Таццяна Кекелева, вядучы навуковы супрацоўнік Дзмітрый Самахвалаў.
«Творчы вечар» за 12 чэрвеня ў 21.05.