Сёння чарговае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі, на парадку дня якога – V раздзел Асноўнага закона, што рэгулюе дзейнасць органаў мясцовага самакіравання. Напярэдадні мы сустрэліся з членам Канстытуцыйнай камісіі, якая дасканала валодае гэтым пытаннем, і пацікавіліся, якія ёсць прапановы наконт існавання і дзейнасці найбліжэйшых да народа органаў улады.
Член Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў НАТАЛЛЯ ЯКУБІЦКАЯ – госця вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА і АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ.