Падзяліцца:
ASTROUNA. ПРЭМ'ЕРА Ў «ДЫСКАВОДЗЕ»! (аўдыё)
  • Дата: 09.06.2020
ASTROUNA. ПРЭМ'ЕРА Ў «ДЫСКАВОДЗЕ»! (аўдыё)

Гурт архаічных спеваў ASTROŪNA прэзентаваў на Першым нацыянальным свой дэбютны альбом. Пад вокладкай кружэлкі «Вясна-красна, цёпла лецечка» аб'ядналіся 16 кампазіцый, над якімі выканаўцы працавалі цэлы год!

Абрадавыя песні, якія, дарэчы, і сёння можна пачуць ад вясковых жыхароў, музыканты спяваюць у традыцыйнай манеры: часам акапэльна, а часам і пад вытанчаны акампанемент старажытных інструментаў – ліры, дуды, цымбалаў, дудак, скрыпкі.

Якім быў шлях да гэтай прэм'еры, расказалі Кацярына Аракчэева, Паліна Курановіч, Ганна Сілівончык і Яраш Малішэўскі ў гасцях у аўтара пректа «Дыскавод» Аліны Страшкевіч.


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: