Папулярны эстрадны аўтар і выканаўца Дзмітрый Калдун у гасцях у Яны Хадоска і Андрэя Сініцы распавёў, чым займаецца ў рэжыме дыстанцыявання, вынікі якіх творчых эксперыментаў чакаць яго прыхільнікам у бліжэйшы час, пазнаёміў радыёслухачоў з новымі песнямі і з задавальненнем падтрымаў нашу акцыю «Творчасць у імя будучыні»!