У Шанхаі прайшла сёмая Кітайская міжнародная выстава імпарту, якая з'яўляецца самым маштабным і глабальным шматгаліновым выставачным мерапрыемствам не толькі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, але і ва ўсім свеце.
У 2024 годзе у глабальнай імпартнай выставачнай падзеі Кітая прынялі ўдзел больш за 150 краін і рэгіёнаў. У тым ліку і Рэспубліка Беларусь.
У гасцях – Аліна Ісачанка, вядучы спецыяліст упраўлення выстаў унітарнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, праектны менеджар па арганізацыі беларускага ўдзелу ў сёмай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту ў Шанхаі. Вядучыя эфіру – Алена Швайко і Дзмітрый Рубашны.