Прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта АКСАНА ЗДРОК – у праграме «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА і АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ.
30 кастрычніка векавы юбілей адзначыць БДУ і гэта падзея ўключана ў спіс памятных дат ЮНЕСКА. Чаму менавіта гэты дзень лічыцца Днём нараджэння, як будуць святкаваць і колькі выпускнікоў за 100-годдзе падрыхтавала вну? Акрамя прадметных ведаў, што яшчэ дае ўстанова адукацыі і якіх спецыялістаў рыхтуе? Якія яны – сённяшнія студэнты і як змяніліся формы узаемаадносін з выкладчыкамі?..