«Беларусы – на ўсёй поставецкай прасторы – сярод палярнікаў вельмі паважаныя людзі!» – ганарыцца дырэктар Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук УЛАДЗІМІР РЫЖЫКАЎ.
Госць вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ПАЎЛА ЛАЗОВІКА і АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ расказаў пра ўклад нашых знакамітых суайчыннікаў у засваенне далёкага і загадкавага мацерыка, што будзе прадстаўлена на выставе ў гонар 15-годдзя прысутнасці беларусаў у Антарктыцы, чым унікальныя адкрыцці нашых вучоных, хто і як можа апынуцца за Паўднёвым палярным кругам у якасці турыста і нават ўдзельніка навуковай экспедыцыі…