Падзяліцца:
«Будзем вернымі бацькам... Міхась Пазнякоў» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 07.07.2025
«Будзем вернымі бацькам... Міхась Пазнякоў» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

Усе нашы справы і здзейсненыя творчыя задумкі – гэта найперш уменне арганізаваць сябе і свой час. І разуменне сваёй адказнасці за дадзены Богам талент. А яшчэ трэба быць моцна ўлюбёным у жыццё, у кожнае яго праяўленне: ад самых шчаслівых узрушэнняў да глыбокага смутку і болю. І, як сказаў паэт, не дазваляць душы ленавацца.

Чалавеку, каб быць сабой, трэба ведаць урокі гісторыі – крывавыя, разбуральныя, жорсткія. І разумець, што жыццё ратуюць вера і любоў. Яны нараджаюць заўтрашні дзень. А дзейсная памяць пра наша гераічнае мінулае дазваляе нам годна пачуваць сябе сёння.

«Будзем вернымі бацькам...» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госць студыі – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай і іншых прэмій, паэт, празаік і перакладчык, мовазнавец Міхась Пазнякоў.

«Творчы вечар» за 3 ліпеня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: