Намеснік начальніка упраўлення кантролю аўтамабільнага транспарту Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый СЯРГЕЙ ГЛЯМБОЎСКІ і прэс-сакратар Транспартнай інспекцыі Мінтрансу ІРЫНА ЯБЛОНСКАЯ – госці вядучага праграмы «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА.
Стасункі паміж вадзіцелямі і пасажырамі таксі: якія правілы і абавязкі ёсць у тых і іншых, што выразна зацверджана заканадаўствам і нарматывамі, а што само сабой зразумела з пазіцый маралі і этыкету, што трэба ведаць пасажыру яшчэ да паездкі альбо калі ён перадумаў ці прымусіў вадзіцеля доўга чакаць?..