Стваральнік і мастацкі кіраўнік маладзёжнага інструментальнага ансамбля «Менестрэлі» КАЦЯРЫНА ДВАРЭЦКАЯ і музыканты ГАННА ДРАНЕВІЧ, АНАСТАСІЯ КАВАЛЕНКА і УЛАДЗІСЛАЎ ПРАХОРКІН – госці вядучай праграмы «Настрой!» ТАЦЦЯНЫ ЯКУШАВАЙ.
5 гадоў існавання для музыкальнага калектыву – ці значны гэта тэрмін? Што можна сыграць на народных інструментах і хто выбірае рэпертуар? Чым адрозніваецца сучасны педагагічны працэс ад ранейшага? Ці лёгка захаваць пастаянны склад удзельнікаў ансамблю?