Падзяліцца:
ЧЫМ ЗАПОМНІЎСЯ 1957 ГОД?  Узгадваем у праграме «РАДЫЁЛА» (аўдыё)
  • Дата: 03.08.2020
ЧЫМ ЗАПОМНІЎСЯ 1957 ГОД?  Узгадваем у праграме «РАДЫЁЛА» (аўдыё)

На гэты раз праект«Радыёла» запрашае вас у 1957 год – самы карнавальны і светлы савецкі час.

У Маскве стартуе IV Міжнародны фестываль моладзі і студэнтаў, які сабраў пад свае сцягі 34 тысячы юнакоў і дзяўчат са 131 краіны свету.

На вуліцах з'яўляюцца першыя стылягі, а Булат Акуджава і Юрый Візбар спяваюць на хатніх канцэртах свае першыя песні.

На экраны выходзяць культавыя стужкі – «Девушка без адреса» Эльдара Разанава і «Дело было в Пенькове» Станіслава Растоцкага.

І гэта толькі фрагменты калейдаскопу яскравых і паўсядзённых падзей, з'яў і эпізодаў – таго, з чаго складаецца звычайная жыццё. Магчыма, яны дапамогуць вам адчуць непаўторны водар той эпохі, пачуць гукі тых дзён і ўбачыць фарбы таго далекага 1957 году!

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: