Дзякуючы творам мастацкай літаратуры мы глыбей спасцігаем гісторыю свайго краю, жыццё народа, лепш разумеем час і сябе. У пэўнай ступені літаратура для нас ёсць яшчэ і радзімазнаўствам, бо вучыць шанаваць нацыянальныя традыцыі. Яе прысутнасць у эфіры пацвярджае не толькі пазнавальную і выхаваўчую функцыі радыё, але яшчэ і эстэтычна-філасофскую, спрыяе ўдасканаленню мастацкага густу радыёслухачоў. І ў гэтым вялікая роля літаратурна-мастацкага вяшчання, як носьбіта высокай нацыянальнай культуры.
Госця студыі – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, паэтэса і літаратуразнаўца Ірына БАГДАНОВІЧ.
«Творчы вечар» за 25 лістапада ў 21.05.