Падзяліцца:
Да 100-годдзя караля танга – «Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 15.03.2021
Да 100-годдзя караля танга – «Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём (аўдыё)

11-га сакавіка музыкальная грамадскаць адзначыла 100-годдзе з дня нараджэння караля танга – Астара П’яцолы. У вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся вечар, прысвечаны творчасці Астара П’яцолы, а выступіць на галоўнай акадэмічнай сцэне Беларусі даверылі маладым, таленавітым, дзёрзкім і прывабным беларускім музыкантам, нядаўнім выпускнікам знакамітай Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ, якія аб'ядналіся адмыслова для падрыхтоўкі новага праекта.

Аўтары ідэі і ўдзельнікі праекта да 100-годдзя Астара П’яцолы – баяніст РАМАН ПЕТУХ і скрыпачка ПАЛІНА ПРАТАСОЎСКАЯ – госці вядучага праграмы «Творчы вечар» ВІКТАРА КІСЦЯНЯ.

Эфір за 15 сакавіка ў 21.05.

Фатаграфіі СЛАВЫ ПАТАЛАХА.





Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: