Падзяліцца:
Да 555-годдзя Жыровіцкай іконы Божай Маці – «Святло душы»
  • Перадача: Святло душы
  • Дата: 19.05.2025
Да 555-годдзя Жыровіцкай іконы Божай Маці – «Святло душы»

20 мая ў Жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры ўрачыста адзначаць 555-годдзе яго галоўнай святыні – Жыровіцкай іконы Божай Маці.

Даследчыку гісторыі манастыра, выкладчыку Мінскай духоўнай акадэміі, протадыякану Паўлу Бубнову давялося адшукаць гістарычныя сведчанні, якія ўдакладняюць час заснавання святыні. Гэта богаслужбовыя кнігі з закладнымі подпісамі. Найдаўнейшая – Псалтыр 1471 года, напісаны па загадзе пана Аляксандра Солтана, пры якім была знойдзена Жыровіцкая ікона і пабудаваны першы храм.

Павел Бубноў раскажа пра Жыровіцкі абраз Божай Маці і храм, пад покрывам якога яна захоўваецца.

«Святло душы» за 17 мая ў 7.30.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: